Сацыяльная сетка, якая не прадае.
Ваша стужка павінна быць напоўнена тым, што для Вас важна, а не тым, што карпарацыя лічыць мэтазгодным Вам паказаць. Кардынальна іншая сацыяльная сетка - цалкам у руках людзей.
Кіруйце сваёй стужкай
Толькі Вы дакладна ведаеце, што хочаце бачыць на сваім серверы. Ніякіх алгарытмаў або рэкламы, якія марнуюць Ваш час. Сачыце за любым серверам Mastodon з аднаго ўліковага запісу і атрымлівайце паведамленні ў храналагічным парадку, каб Ваш куток Інтэрнэту быў крыху падобным да Вас.
Даведацца большФармуйце сваю аўдыторыю з упэўненасцю
Mastodon дае ўнікальную магчымасць кіраваць сваёй аўдыторыяй без пасрэднікаў. Маючы сервер Mastodon, разгорнуты на ўласнай інфраструктуры, яго карыстальнікі могуць узаемадзейнічаць з любым іншым серверам Mastodon, не аддаючы кантроль у чужыя рукі.
Даведацца большМадэрацыя, якой яна павінна быць
Mastodon вяртае прыняцце рашэнняў у вашыя рукі. У адрозненне ад сацыяльных сетак, якія належаць карпарацыям, якія спускаюць свае правілы зверху, кожны сервер Mastodon усталёўвае свае правілы і нормы, якія выконваюцца на мясцовым узроўні, што робіць іх найбольш гнуткімі ў задавальненні запатрабаванняў розных груп людзей. Далучайцеся да сервера з правіламі, з якімі Вы згодныя, ці стварыце свой уласны.
Знайсці серверНеабмежаваны творчы патэнцыял
Mastodon падтрымлівае публікацыі з аўдыя, відэа і выявамі, апісаннем даступнасці, апытаннямі, папярэджаннямі аб змесце, аніміраванымі аватарамі, карыстальніцкімі эмодзі, мініяцюрамі, элементамі кіравання абрэзкай мініяцюр і іншым. Незалежна ад таго, дзеліцеся вы сваім мастацтвам, музыкай або падкастам, Mastodon тут для Вас.
Даведацца большЧаму Mastodon?
Што кажуць нашы карыстальнікі
Заўжды незалежны
Mastodon - гэта бясплатнае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, распрацаванае некамерцыйнай арганізацыяй. Грамадская падтрымка непасрэдна ўплывае на дызайн і распрацоўку.
Пры падтрымцы
Спонсарства не роўна ўплыву. Mastodon поўнасцю незалежны.