Skip to main content
Агляд магчымасцей

Пацвярджэнне на Mastodon

Пацвярджэнне ў Mastodon даступна кожнаму. Яно заснавана на адкрытых вэб-стандартах і бясплатна, зараз і назаўжды.

Захоўвае прыватнасць

Ня трэба нікуды адпраўляць ніякіх дакументаў. А значыць, ніякіх уцечак.

Для ўсіх

Каб пацвердзіць асобу, ня трэба быць знакамітасцю. Дастаткова мець вэб-сайт або вэб-старонку.

Дэцэнтралізавана

Ня трэба давяраць цэнтральнай уладзе. Пацвярджэнне можна зрабіць уручную ў любы час.

Тут няма блакітнага значка

Ідэнтычнасць - гэта не пытанне "так" ці "не". У свеце ёсць некалькі сапраўды ўнікальных імёнаў, дык чаму толькі знакамітыя павінны адмаўляцца? У Mastodon мы не належым на юрыдычныя імёны і блакітныя значкі. Замест гэтага мы разлічваем на тое, што людзей можна ідэнтыфікаваць па іх афіцыйных сайтах.

Як гэта зрабіць

Дадайце спасылку на свой профіль Mastodon на сваім сайце або вэб-старонцы. Важна адзначыць, што спасылка павінна мець атрыбут rel="me". Затым адрэдагуйце свой профіль Mastodon і змясціце адрас вэб-сайта або старонкі ў адно з чатырох палёў профілю. Захавайце змены, і ўсё гатова!